У маі плануецца даць старт аўтапрабегу з Брэста ў Іркуцк, прысвечаны 80-й гадавіне абароны Брэсцкай крэпасці, паведамляе сайт газеты «Заря». Аб гэтым дасягнута дамоўленасць падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Іркуцкай вобласці з Рэспублікай Беларусь, якое прайшло ў канцы снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі. З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага — губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў.
У ходзе аўтапрабегу плануецца пераадолець 16 тысяч кіламетраў з Брэста ў Іркуцк, сустрэцца з шэрагам патрыятычных клубаў і арганізацый. Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер прывезці на возера Байкал копію легендарнага сцяга 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна 42-й стралковай дывізіі. Арыгінал сцяга знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці. А капсулу з зямлёй крэпасці мяркуецца перадаць гораду Іркуцку. Зараз вядзецца падрыхтоўчая работа, афіцыйная прэзентацыя праекта, які атрымаў назву «Садружнасць», запланавана на другую палову студзеня.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з сайта газеты «Заря»
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.