Вы тут

Чакаецца марознае і снежнае надвор'е


Зі­ма ў краіне ў снеж­ні па­чы­на­ла­ся кво­ла, ка­лі не­вя­лі­кія ма­ра­зы ад­зна­ча­лі­ся толь­кі ўна­чы. Затое зараз снег нарэшце з'явіўся, а ў гэтую суботу яго бу­дзе на­ват шмат, па­ве­дам­ля­юць спе­цы­я­ліс­ты Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па гід­ра­ме­тэа­ра­ло­гіі, кант­ро­лі ра­дые­ак­тыў­на­га за­брудж­ван­ня і ма­ні­то­рын­гу на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Мінп­ры­ро­ды.


Сён­ня ўдзень бу­дзе вы­ключ­на воб­лач­на. Ча­сам мокры снег, мес­ца­мі моц­ныя сне­га­па­ды. У асоб­ных ра­ё­нах ча­ка­юц­ца сла­быя ту­ман і га­ла­лёд, мес­ца­мі на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Ве­цер пе­ра­мен­ных на­прам­каў сла­бы з уз­мац­нен­нем да ўме­ра­на­га. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу су­так скла­дзе ад ну­ля да мі­нус 6 гра­ду­саў.

У ня­дзе­лю мес­ца­мі па Бе­ла­ру­сі прой­дзе ка­рот­ка­ча­со­вы снег, мок­ры снег. У асоб­ных ра­ё­нах ча­ка­ец­ца сла­бы ту­ман, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы скла­дзе 4—11 ма­ро­зу, па поўд­ні — мі­нус 1—3 гра­ду­сы. Удзень так­са­ма бу­дзе ма­роз­на, тэм­пе­ра­ту­ра апусціцца ад мі­нус 2 да мі­нус 8 гра­ду­саў.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, у па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня ма­роз­нае на­двор'е за­ха­ва­ец­ца, а апад­каў ста­не менш.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Прэв’ю: polymia.by

Загаловак у газеце: Да па­ня­дзел­ка нас за­сне­жыць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.