Вы тут

Памёр мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі


Памёр мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


Герой Беларусі, праваслаўны царкоўны дзеяч, ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт (Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Царкоўнае служэнне пачаў ў 1954 годзе іпадыяканам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія.

У 1959 годзе ў Троіца-Сергіевай Лаўры прыняў манаскі пострыг з імем у гонар святога Філарэта Міласцівага і быў пасвечаны ў іераманаха. У 1978 году Філарэт быў прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім, Патрыяршым экзархам Заходняй Еўропы, а ў 1989-м — мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, пастаянным членам Святога Сінода. У 1992-2013 гадах быў мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрытам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Дзейнасць ўладыкі Філарэта атрымала шырокую вядомасць як у блізкім, так і далёкім замежжы. Пры ім у Беларусі былі адроджаны ўсе епархіі, якія існавалі гістарычна, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы i сястрынствы. Намаганнямі Яго Высокапраасвяшчэнства аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваны Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхетаў.

Па блаславенні Патрыяршага экзарха была адноўлена святыня Беларусі — Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пачаў функцыянаваць унікальны сацыяльны праект Беларускай праваслаўнай царквы — Дом міласэрнасці. Па ініцыятыве мітрапаліта Філарэта ў царкоўны каляндар занесена новае свята «Сабор Беларускіх святых» і ўстаноўлена агульнацаркоўнае святкаванне ўсіх беларускіх святых, сярод якіх імёны прападобнай Еўфрасінні Полацкай, свяціцеляў Кірылы Тураўскага, Георгія Каніскага і іншых. Мітрапаліт Філарэт арганізаваў пераклад кніг Святога Пісання на сучасную беларускую мову.

Дзякуючы намаганням мітрапаліта Філарэта створаны Міжнародны хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, а таксама Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый. Пры яго актыўным удзеле была распрацавана і складзена дамова аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой.

Падзвіжніцкая асветніцкая дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, яго вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага і расійскага народаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі — ордэнамі Айчыны III ступені, Дружбы народаў, Пашаны, Францыска Скарыны, расійскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені і іншымі.

У 2006 годзе мітрапаліту было прысвоена званне «Герой Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.