Вы тут

У Беларусі за суткі — 1731 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1567 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 215 724 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 731 выпадак.

197 851 чалавек больш не хварэе. За суткі выздаравелі 1 567 пацыентаў.

Усяго праведзены 4 144 027 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1 535 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 91,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,95 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 23,1 млн заражаных, Індыя — больш за 10,4 млн, Бразілія — больш за 8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: thypix.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?