Вы тут

У Гродне стартаваў зімовы чэлендж па расчыстцы снегу


У Гродне стартаваў зімовы чэлендж па расчыстцы снегу. І вельмі дарэчы. Бо ў Гродне цэлы дзень з ранку ідзе снег, і камунальныя службы наўрад ці хутка справяцца з яго расчысткай. Як аказалася, ім на дапамогу прыйдзе моладзь. Валанцёры БРСМ будуць дапамагаць у расчыстцы тэрыторый ад снегу ля бальніц, паліклінік, дамоў адзінокіх жыхароў рэгіёна, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Базай для прыёму заявак з’яўляюцца ўсе тэрытарыяльныя камітэты БРСМ Гродзенскай вобласці. Заяўкі падаюцца на гарачую лінію.


Кожны раён, у тым ліку горад Гродна, можа разлічваць на дапамогу валанцёраў, запэўнілі ў абласным камітэце грамадскай арганізацыі БРСМ. У першую чаргу, дапамога будзе скіравана на ўстановы аховы здароўя. Калі з’явіцца неабходнасць падключыцца да ўборкі снега ля дзіцячых устаноў — садкоў ці школ — таксама праблем не будзе. Не пакінуць маладыя памочнікі без увагі і адзінокіх сталых жыхароў.

Як расказала першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Ганна Сарасек, валанцёры ўжо актыўна ўключыліся ў працэс па расчыстцы снегу. Як аказалася, паслуга вельмі дарэчы. Напрыклад, 12 студзеня паступалі заяўкі ў Лідскім, Астравецкім, Мастоўскім раёнах. У Гродне валанцёры выйшлі на дапамогу камунальным службам 13 студзеня. Дарэчы, аб’ём работ вызначаецца ўжо з самага ранку, пасля чаго на аб’екты накіроўваюцца дабраахвотныя памочнікі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота прадастаўлена абкамам БРСМ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.