Вы тут

Наталля Качанава наведала пляцоўкі ААТ «Гарызонт»


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала сёння ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт», паведамляе БЕЛТА.


Галоўная мэта паездкі — вывучэнне перспектыў развіцця холдынгам «Гарызонт» тэрыторыі ў межах вул.Куйбышава — пр.Машэрава — вул.Чырвоная — вул.Кісялёва, у тым ліку пытанняў магчымага функцыянальнага напаўнення незадзейнічаных будынкаў і збудаванняў, а таксама іх рэканструкцыі. Такое даручэнне было дадзена 5 студзеня Прэзідэнтам пры наведванні холдынгу.

«Стаіць задача эфектыўнага выкарыстання кожнага метра тэрыторыі холдынгу пад размяшчэнне новых вытворчасцей, каб людзі былі забяспечаны працай і гэтыя вытворчасці прыносілі карысць дзяржаве. Вывучаецца магчымасць размяшчэння тут навукова-даследчых аб’ектаў, адукацыйнага цэнтра, развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, пашырэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Гэтая тэрыторыя павінна выкарыстоўвацца з карысцю для дзяржавы і жыхароў краіны», - адзначыла Наталля Качанава. Да гэтай працы будуць актыўна прыцягнутыя Міністэрства прамысловасці, гарадскія ўлады, а таксама патэнцыял навуковай супольнасці — ДКНТ і Нацыянальная акадэмія навук.

«Прадукцыя, якую сёння вырабляе холдынг «Гарызонт» , павінна быць увязана ў эканоміку і актыўна выкарыстоўвацца ў адукацыйнай сферы, медыцынскай галіны краіны. Часу ў нас няшмат, таму рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынята ў самы бліжэйшы час», — падкрэсліла ўпаўнаважаная па гораду Мінску.

Дырэктар кампаніі ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-дэвелапер» Іна Кавалёва дадала, што на дадзены момант распрацавана канцэпцыя рэканструкцыі вытворчага квартала «Гарызонт».

«Цяпер яна вынесена на абмеркаванне, каб дзесьці адкарэктаваць і пачаць ужо непасрэдную рэалізацыю праекта, — распавяла яна. — Першапачаткова тут была тэлевізійная вытворчасць завода «Гарызонт». У далейшым завод перанеслі на вуліцу Соф’і Кавалеўскай і сталі рыхтаваць пляцоўку для рэалізацыі праекта. гэта цэнтр горада, і неабходна зрабіць найбольш эфектыўныя ўкладанні ў гэтае месца».

Іна Кавалёва падкрэсліла, што ўпор будзе зроблены на вытворчасць, разлічанае на інтэлектуальную працу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».