Вы тут

Першакурсніца БДУ Стэфанія-Віталія Віннічак стала маладзёжным паслом Мэт устойлівага развіцця Беларусі


Першакурсніца юрыдычнага факультэта БДУ Стэфанія-Віталія Віннічак стала маладзёжным паслом Мэт устойлівага развіцця Беларусі. Дзяўчына перамагла ў конкурсе «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця — будучыня планеты ў нашых руках», які завяршыўся ў снежні мінулага года.


Падчас спаборніцтваў студэнтка прадставіла сваю праграму па рэалізацыі 16-й мэты «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты». Стэфанія-Віталія Віннічак прапануе стварыць інтэрактыўную кансультацыйную пляцоўку прававой падтрымкі маладзёжных стартап-праектаў і аказваць дапамогу ў юрыдычным афармленні іх дакументаў на базе Цэнтра ўстойлівага развіцця БДУ. Таксама яе праграма ўключае арганізацыю дзён прававога інфармавання ў школах і круглых сталоў на юрыдычным факультэце з запрашэннем экспертаў у галіне Мэт устойлівага развіцця.

Усяго па выніках конкурсу былі абраныя 17 маладзёжных паслоў. Іх дзейнасць будзе скіравана на папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця сярод моладзі, прасоўванне сярод студэнтаў ведаў, ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.

Размова ідзе пра набор мэт для будучага міжнароднага супрацоўніцтва, якія рэалізуюцца пад кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яны арыентаваны на забеспячэнне прагрэсу ў галіне эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя.

У 2015 годзе Павестку ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года прынялі 193 краіны — члены ААН.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Поле дзейнасці для маладзёжных паслоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».