Вы тут

​У Гродне ўручаны прэміі пераможцам абласнога конкурсу імя Аляксандра Дубко


Сёлета вынікі конкурсу «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко падвялі ў дваццаць другі раз. За гэты час лаўрэатамі стала больш за 200 чалавек. Цырымонія традыцыйна праходзіць напярэдадні дня нараджэння Аляксандра Дубко з удзелам яго жонкі Эмы Нікіфараўны.


Мерапрыемства стала знакавай падзеяй рэгіёна. Падчас калядных свят урачыста ўшаноўваюцца найлепшыя прадстаўнікі культурнай галіны ў 14 намінацыях. Гэта і музейны работнік, і бібліятэкар, і выкладчык, і народны майстар, і артыст, і мастак, і музыкант...

Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка, сімвалічна, што конкурс носіць імя Аляксандра Дубко, чалавека шырокай душы, працаўніка, патрыёта свайго краю, які шмат зрабіў для яго развіцця падчас работы на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама. І гэта менавіта яго ідэя — зрабіць такі конкурс для падтрымкі творчых людзей.

— Мы падтрымліваем нашых прафесіяналаў, каб захаваць гэтыя здабыткі. А Беларусь, і Прынёманскі край у тым ліку, вельмі багатыя на культурныя традыцыі, якія абавязкова трэба захаваць і перадаць наступным пакаленням. І важна, каб колькасць энтузія-стаў сваёй справы павялічвалася, — заўважыў Уладзімір Каранік.

Па словах арганізатараў, прэстыж конкурсу з кожным годам расце. За больш чым 20-гадовую яго гісторыю вырасла і колькасць намінацый — з 9 да 14. Пры гэтым журы з кожным разам усё цяжэй выбіраць пераможцаў. Летась, напрыклад, на ўдзел у конкурсе было прадстаўлена 45 прэтэндэнтаў.

— Прыемна, што ў гэты дзень адбываецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. За апошнія некалькі гадоў колькасць стыпендыятаў фонду патроілася і складае 116 чалавек. Менавіта сімбіёз моладзі і вопыту — гэта, лічу, самы моцны сплаў. Таму сімвалічна, што ў зале знаходзяцца як захавальнікі традыцый нашай культуры, так і крэатыўная моладзь, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Каранiк,  лаўрэат прэмii iмя. А. Дубко старшыня Гродзенскай абласной  арганiзацыi «Беларускi саюз мастакоў»  Мiкалай Бандарчук i Эма Дубко.

Мікалай Бандарчук — адзін з тых, хто неаднойчы станавіўся пераможнікам конкурсу. Сёлетнюю перамогу ён звязвае з мастацкім увасабленнем свайго бачання гераізму абаронцаў Радзімы падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яго карціна «Дот» выстаўлена у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Мастак пісаў з натуры, бо ў рэгіёне захавалася нямала такіх ваенных збудаванняў.

А вось выкладчыца музычнай школы з Мастоўскага раёна Галіна Мішурына ганаровую ўзнагароду атрымлівае ўпершыню. І хоць яна мае ганаровы тытул «Настаўнік года», абласная прэмія імя А. Дубко стала для яе прыемным сюрпрызам. А між тым музычная дзейнасць выхаванцаў Галіны Іосіфаўны ўражвае. Праўда, летась гэта былі выступленні ў анлайн-фармаце, але трапіць на міжнародныя конкурсы нават такім чынам удаецца далёка не ўсім. Мастоўскі дзіцячы хор стаў лаўрэатам конкурсу ў Італіі і атрымаў права ўдзельнічаць сёлета. Значнай падзеяй лічаць тут і ўдзел у міжнародным анлайн-фестывалі ў Грэцыі. Зараз калектыў рыхтуецца да рэспубліканскага конкурсу «Вясновы спеў», які праходзіць у Мінску раз у два гады.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Прымножыць здабыткі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.