Вы тут

У Беларусі зноў дазволілі дастаўку лекаў і іншых аптэчных тавараў


У Беларусі зноў дазволілі дастаўку лекаў і іншых аптэчных тавараў — гэтым разам да 1 ліпеня. Першымі сэрвіс перазапусцілі аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекі». Кур'еры развозяць заказы ў Мінску і абласных цэнтрах пры куплі ад 30 рублёў.


А ўпершыню дастаўку гэтых тавараў дазволілі ў маі мінулага года на піку першай хвалі каранавіруса. У зацверджаны ўрадам спіс увайшлі 29 аптэчных арганізацый, але на справе сэрвіс запусцілі толькі некалькі буйных сетак. Ды і працаваў ён нядоўга: 1 ліпеня скончылася дзеянне дазволу, а падаўжаць яго не сталі. Аднак пілотны праект рэанімавалі праз пяць месяцаў — 30 снежня быў падпісаны Указ № 512, які дазволіў аптэчным сеткам развозіць лекі пакупнікам да 1 ліпеня 2021 года.

Як і раней, замовіць можна толькі дастаўку безрэцэптурных лекаў і спадарожных тавараў — касметыкі, сродкаў гігіены, медтэхнікі і прадуктаў харчавання. А вось БАДы і прэпараты, якія патрабуюць рэцэпта ці адчувальныя да тэмператур, можна папрасіць даставіць у найбліжэйшую аптэку і потым забраць самавывазам.

Аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекі» пасля значнага перапынку пачалі развозіць лекі па дамах у Мінску і ўсіх абласных цэнтрах. Сэрвіс таксама запрацаваў у Полацку і Наваполацку. Геаграфію дастаўкі вырашылі паступова пашыраць.

У той жа час магчымасць дастаўкі ў найбліжэйшую аптэку дзейнічае таксама ў раённых цэнтрах. Для выбару месца самавывазу даступныя больш за 320 аптэк ва ўсіх рэгіёнах.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: gmpnews.ru

Загаловак у газеце: Аднавілі дастаўку лекаў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.