Вы тут

У стылі класічных раманаў, але са смартфонамі: як прайшоў навагодні баль у Вялікім тэатры


Напярэдадні Старога Новага года Вялікі тэатр Беларусі зладзіў сапраўдную казку. Наведвальнікі прынялі ўдзел у своеасаблівым падарожжы ў часе — апынуліся на святочным балі. Фае тэатра было немагчыма пазнаць: яго запоўнілі дамы ў каляровых пышных сукенках і кавалеры, апранутыя ў фракі.


Дарэчы, першы ў гісторыі баль адбыўся ў Францыі ажно ў XIV стагоддзі. Але калі ўявіць сярэднявечнае свята складана, заўсёды на дапамогу прыйдзе класічная літаратура з яе адвечнымі вобразамі. Так можна нагадаць баль, які апісвае Талстой у рамане-эпапеі «Вайна і мір»: «Экіпажы ад’язджалі, і ўсё пад’язджалі новыя з чырвонымі лакеямі і з лакеямі ў пер’ях на капялюшах. З карэт выходзілі мужчыны ў мундзірах, зорках і стужках; дамы ў атласе і гарнастаях асцярожна сыходзілі па падножцы, і паспешліва і бязгучна праходзілі па сукну пад’езда».

Тое, што зараз ужо 2021 год нагадвалі толькі смартфоны ды ўспышкі фотакамер. Усё астатняе было быццам бы з іншага, даўняга свету.

Але баль — гэта не толькі танцы ды свецкія размовы. Арганізатары падрыхтавалі шмат мерапрыемстваў, пачынаючы з майстар-класа па маляванні на вадзе і заканчваючы інтэлектуальнымі квэстамі.

Тыя, хто жадаў адчуць атмасферу свята як мага глыбей, засяродзілі сваю ўвагу на шматлікіх фотазонах і, канешне ж, на майстар-класе артыста балета Генадзя Кулінковіча. З усіх бакоў чулася класічная музыка — гэта аркестр Вялікага тэатра забаўляў удзельнікаў балю.

Але, канешне ж, кульмінацыяй усяго свята стаў урачысты баль, удзел у якім узялі як артысты і музыкі тэатру, так і госці. Здаецца, менавіта ў гэты момант казка пераўтварылася ў рэальнасць: шамаценне сукенак, смех, пералівы колераў — на некалькі гадзін Вялікі тэатр Беларусі нагадваў святочную залю з тых, што апісаны ў класічных раманах.

Арына КАРПОВІЧ

Фота і відэа Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».