Вы тут

ДЗІВА ДЗІЎНАЕ Генадзь АЎЛАСЕНКА. ТАКІЯ НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПРАФЕСІІ


Генадзь АЎЛАСЕНКА

ТАКІЯ НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПРАФЕСІІ

Існуе заканамернасць: чым багацейшая краіна, тым больш у ёй самых розных прафесій, часам вельмі і вельмі незвычайных.
 

Хто з нас не марыў хоць на нейкі час адчуць сябе кімсьці іншым, атрымаць новыя нечаканыя ўражанні? Напрыклад, пабыць суткі знакамітым акцёрам альбо за сорак дзён пазнаёміцца з сарака дзяўчынамі з сарака розных краін. А хтосьці прагне апынуцца ў антычнай Грэцыі альбо наогул у прыдуманай казачнай краіне...
Усё гэта, як ні дзіўна, магчыма. Трэба толькі наведацца ў офіс адной амерыканскай фірмы, супрацоўнікі якой і займаюцца выкананнем жаданняў. Як кажуць, любы капрыз за вашыя грошы.
Праўда, фінансы немалыя. Як мінімум — 150 тысяч долараў. Максімум жа неабмежаваны...

 

Прадстаўнік гэтай прафесіі ўнікальны і жыве ў Стак- гольме. Гэта жанчына Эльфрыда Карлсан, якая ўмее віртуозна і разнастайна брахаць. Чым і зарабляе на жыццё.
Шведы, якія маюць сабак, павінны плаціць спецыяльны падатак. Але некаторыя з грамадзян не спяша-юцца паведамляць у падатковыя службы пра набыццё чацвераногага сябра. Задача Эльфрыды Карлсан — выяўляць такіх несумленных аматараў жывёл.
У яе абавязкі ўваходзіць хадзіць па вуліцах і… брахаць на розныя лады. І калі з дома, гаспадары якога не рэгістравалі сабаку, пачуецца ў адказ брэх — значыць, парушальнік выяўлены і будзе прыцягнуты да адказнасці.
Дарэчы, па брэху Эльфрыда можа вызначыць не толькі наяўнасць у доме сабакі, але і яго пароду і нават узрост. Здаецца, прозвішча Карлсан ёй усё ж варта памяняць.

 

Ёсць, аказваецца, і такая работа. Праўда, толькі для маладых жанчын. Знаходзяцца яны ў нью-ёркскім Новым музеі сучаснага мастацтва. Іх абавязкі заключаюцца ў тым, каб прыйсці раніцай на працу, выпіць снатворнае і потым увесь дзень спаць у якасці экспанату. Уяўляеце: вы на працы адпачываеце, а за гэта яшчэ і грошы плацяць. Не работа, а мара!
 

Дэгустатары бываюць розныя. Адна справа — дэгуставаць каву, шакалад альбо спіртныя напоі, і зусім іншая — каціны корм. Дарэчы, перад запускам у продаж гэты прадукт праходзіць вельмі строгі кантроль. Але ж не паставіш дэгустатарам ката. Харч ён, вядома, з’есць з задавальненнем, вось толькі пра ўражанні нічога паведаміць не зможа. Тут патрэбны чалавек...
У абавязкі такога спецыяліста ўваходзіць наступнае. Спачатку эксперт павінен максімальна наблізіць твар да міскі з кормам і як след удыхнуць пах, каб зразумець, якой ён свежасці. Потым неабходна апусціць рукі ў спажыву, каб перабраць яе пальцамі і ўпэўніцца ў адсутнасці кавалачкаў касцей. І напрыканцы — пакаштаваць харч на смак...
У кандыдатаў на гэтую пасаду павінны быць, як і ў любога дэгустатара, добры нюх і развітыя смакавыя рэцэптары. Ну і, безумоўна, моцны страўнік.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.