Вы тут

Беларускія гандбалісты пачынаюць выступленне на чэмпіянаце свету


Нацыянальная мужчынская зборная па гандболе пачынае выступленне на 27-м чэмпіянаце свету, які з 13 па 31 студзеня прымае Егіпет. Упершыню ў гісторыі планетарнага форуму ў фінале ўдзельнічаюць 32 каманды (раней было 24 каманды).


Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юрый Шаўцоў, падбіраючы дружыну на чэмпіянат свету, зрабіў стаўку на маладосць. У параўнанні з чэмпіянатам Еўропы-2020, у беларускай камандзе восем новых гульцоў — амаль палова каманды.

Выязны склад зборнай Беларусі прадстаўлены 20 гульцамі:

  • Варатары — Іван Мацевіч (Мяшкоў Брэст), Іван Мароз (Матор, Украіна), Аляксей Кішоў (Швац, Аўстрыя);
  • Крайнія — Мікіта Вайлупаў (Мяшкоў Брэст), Андрэй Юрынок (Мяшкоў Брэст), Уладзіслаў Крывенка (СКА), Аляксандр Лукашэвіч (Кронан);
  • Лінейныя — Арцём Каралёк (Кельце, Польшча), Вячаслаў Бохан (Матор, Украіна), Аляксей Ушал (Орошхаза, Венгрыя), Арцём Сельвесюк (Мяшкоў Брэст);
  • Паўсярэднія — Уладзіслаў Кулеш (Кельце, Польшча), Алег Астрашапкін (ЦСКА, Расія), Мікалай Алёхін (СКА), Артур Рудзь (СКА), Кірыл Самойла (СКА), Павел Дуда (Машэка);
  • Разыгрываючыя — Вадзім Гайдучэнка (Сэн-Рафаэль, Францыя), Аляксандр Падшывалаў (Міндзен, Гераманія), Арцём Кулак (Чэхаўскія Мядзведзі, Расія).

Беларуская зборная выступае ў групе «Н». Кампанію нашым гандбалістам складаюць каманды Славеніі, Паўднёвай Карэі і Расіі. Першы матч беларусы правядуць супраць расійскіх сапернікаў. Матч адбудзецца 14 студзеня ў 17:30 (па беларускім часе).

Расклад матчаў у групе «Н»:

  • 14 студзеня — Беларусь — Расія — 17:30, Славенія — Паўднёвая Карэя — 20:00
  • 16 студзеня — Беларусь — Паўднёвая Карэя — 17:30, Расія — Славенія — 20:00
  • 18 студзеня — Паўднёвая Карэя — Расія — 17:30, Славенія — Беларусь — 20:00

Час пачаткаў матчаў беларускі. Усе гульні з удзелам зборнай Беларусі ў прамым эфіры пакажа тэлеканал «Беларусь 5».

Па выніках папярэдняга раунда тры лепшых каманды з кожнага квартэту выйдуць у асноўны раунд, дзе яны будуць падзелены на чатыры групы (па шэсць каманд у кожнай). Далей з кожнай шасцёркі па дзве лепшых каманды выйдуць у чвэрцьфінал. Пасля адбудуцца паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал. Гульні папярэдняга раунда пройдуць з 13 па 19 студзеня, асноўнага раунда — з 20 па 25 студзеня. Чвэрцьфіналы запланаваны на 27 студзеня, паўфіналы — на 29 студзеня. Матч за трэцяе месца і фінал адбудуцца 31 студзеня.

Гістарычны чэмпіянат

Чэмпіянат свету ў Егіпце — пяты ў гісторыі зборнай Беларусі. Лепшым дасягненнем беларускіх гандбалістаў пакуль з’яўляецца дзевятае месца чэмпіянату 1995 года. На папярэднім чэмпіянаце свету ў 2017 годзе падапечныя Юрыя Шаўцова засталіся на 11-м месцы.

«У нас у групе я не бачу яўнага фаварыта. У каманд розныя стылі гульні: расіяне падобны да нас, у славенцаў ёсць цікавыя адметныя рысы, а карэйцы напэўна не будуць падобныя на ўсіх астатніх. Лічу, што лёгкіх гульняў у нашай групе не будзе, і мне гэта падабаецца. Усе матчы будуць захапляльнымі і цяжкімі, у кожнай каманды ёсць шанцы на працяг барацьбы», — цытуе Шаўцова ihf.info.

Праз цяжкую эпідэміялагічную сітуацыю гульні чэмпіянату Еўропы пройдуць без гледачоў на трыбуне. Ад удзелу ў форуме ўжо адмовіліся дзве зборныя — Чэхіі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Большасць іх гульцоў маюць станоўчыя тэсты на каранавірус. Арганізатары прадугледзелі такі варыянт развіцця падзей і склала спіс запасных каманд. Чэхаў заменяць прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, а амерыканцаў — каманда Швейцарыі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: Беларуская федэрацыя гандболу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».