Вы тут

Ігар Голуб: Армія выканае любую задачу для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці краіны


Сумесная падрыхтоўка радоў войскаў і спецыяльных войскаў ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны прайшла пад Мінскам. Адбылася яна ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў ППА. Кіраваў ёй камандуючы Ігар Голуб.


Тэмай сумеснай падрыхтоўкі стала правядзенне сумесных дзеянняў падраздзяленняў авіяцыйных, зенітных ракетных, радыётэхнічных вайсковых часцей, а таксама радыёэлектроннай барацьбы падчас выканання задач па прызначэнні.

Вайскоўцы падчас заняткаў адпрацоўвалі новыя прыёмы і спосабы выкарыстоўвання падраздзяленняў у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах.

— Мы працягваем выкананне плана мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі на навучальны год, — паведаміў Ігар Голуб. — Мной былі ўручаны распараджэнні камандзірам злучэнняў і воінскіх часцей на прывядзенне сваіх падраздзяленняў у павышаныя ступені гатоўнасці. Задача — пасля прывядзення выйсці ў пазначаныя раёны і ажыццявіць прыкрыццё зададзеных аб’ектаў ад атак авіяцыі ўмоўнага праціўніка. Гэта задача была выканана. Падраздзяленні здзейснілі маршы ва ўказаныя раёны і занялі пазіцыі. На другі ж дзень праводзіцца праверка гэтых падраздзяленняў палётамі кантрольных цэляў. Была створана складаная паветраная абстаноўка пры дапамозе нашай рэальнай авіяцыі. Працуем з трох стацыянарных і двух аператыўных аэрадромаў. У паветры знаходзіцца каля дзесяці цэляў. Кожнае падраздзяленне выконвае задачу па проціпаветраным прыкрыцці вызначанага аб’екта.

Узнятыя падчас сумеснай падрыхтоўкі пытанні дазволяць удасканаліць навыкі асабістага складу падчас вядзення баявой работы. Яшчэ адна задача заняткаў — дасягнуць зладжанасці дзеянняў родаў войскаў ваенна-паветраных сіл і войскаў ППА падчас выканання задач па прызначэнні, зазначылі ў Міністэрстве абароны.

На практыцы ж вайскоўцы адпрацавалі баявое выкарыстанне новых і мадэрнізаваных узораў узбраення, а таксама спецыяльнай тэхнікі ва ўмовах актыўных перашкод. Яны ставяцца падчас барацьбы з высокадакладнымі сродкамі паражэння і ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Пры гэтым улічваецца досвед вядзення сучасных лакальных канфліктаў.

Ігар Голуб адзначыў, што праверка мае шэраг асаблівасцяў.

Па-першае, гэта праца па малавышынных малахуткасных паветраных цэлях. Гэта беспілотныя лятальныя апараты, шары-зонды, работа ва ўмовах радыеэлектроннага падаўлення. Яшчэ адна асаблівасць — праца з пастаяннай зменай баявых пазіцый.

Асноўны прынцып: убачыў, стрэліў, змяніў пазіцыю. Мы прааналізавалі тыя моцныя і слабыя бакі, якія былі выкрытыя ў ходзе баявых дзеянняў у Сірыі, Лівіі і ў Нагорным Карабаху, і ўвасабляем гэты вопыт на практыцы.

Па словах камандуючага, упершыню прымяняюцца новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. 

— Комплекс аўтаматызацыі «Прастор», які быў прыняты на ўзбраенне ў канцы 2020 года, значна павысіў нашы магчымасці па кіраванні падначаленымі войскамі, па суправаджэнні і выяўленні ўсіх паветраных цэляў. Акрамя гэтага, баявым разлікам 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы і экіпажам самалётаў -знішчальнікаў СУ-30СМ дапамагае ў працы найноўшая радыёлакацыйная станцыя «Сопка», — распавёў ён. 

Ігар Голуб таксама адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца атрымаць на ўзбраенне такія радыёлакацыйныя станцыі, як «Супернік-Г» і «Усход». 

— Ужо заключаны кантракты на пастаўку шматфункцыянальных ўдарных верталётаў МІ-35, другой партыі знішчальнікаў СУ-30СМ. Акрамя таго, працягваем перадкантрактную працу па пераўзбраенні нашых дывізіёнаў зенітна-ракетных войскаў, узброеных „С-300 “, на новыя комплексы „С-400 “ і „Панцыр-С“. Адначасова ў ходзе баявой работы мы выкарыстоўваем, пакуль у якасці выпрабаванняў, бартавыя комплексы абароны, якія актыўна дапамагаюць ставіць перашкоды, прыкрываць ударныя самалёты і верталёты ад тых сродкаў паражэнняў, якія па іх могуць быць выкарыстаны, — сказаў ён. 

— Тэхніка — гэта адно, самае галоўнае — наш састаў і яго маральны настрой. Я гатовы сцвярджаць, што ўсе ваенныя значна з’ядналіся вакол свайго галоўнакамандуючага і гатовыя выканаць любую пастаўленую задачу для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, недатыкальнасці паветранай мяжы і нашага суверэнітэту», — запэўніў Ігар Голуб. 

Досвед, атрыманы асабістым складам падчас падрыхтоўкі, будзе выкарыстаны падчас сумесных аператыўных вучэнняў Узброеных Сіл Беларусі і Расіі «Захад-2021», падкрэслілі ў ваенным ведамстве.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».