Вы тут

У грамадскай прыёмнай «Белай Русі» Ленінскага раёна Мінска абмеркавалі дзейнасць КОТГС


Не так даўно ў грамадскай прыёмнай «Белай Русі» Ленінскага раёна сталіцы прайшла дыялогавая пляцоўка па пытаннях развіцця і ўдасканальвання мясцовага самакіравання.


Адным з пытанняў дыялогу стала абмеркаванне дзейнасці калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС). У дзейнасці пляцоўкі ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Таццяна Сайганава, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, прадстаўнікі ЖКГ Ленінскага раёна, старшыні КОТГСаў.

КОТГСы адыгрываюць важную ролю ў якасці сувязнага звяна паміж адміністрацыяй і жыхарамі раёна. Як інстытут грамадскага самакіравання КОТГСы сумесна з раённымі ўладамі працуюць над развіццём тэрыторыі, іх мэта — сістэматызаваць патрэбы жыхароў у сваім мікрараёне і данесці іх да адміністрацыі, каб затым вырашыць гэтыя праблемы сумеснымі намаганнямі. Менавіта КОТГСы дапамагаюць мясцовым уладам прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні ў інтарэсах усіх жыхароў.

Акрамя таго, дзейнасць актывістаў КОТГСаў дазваляе ўцягнуць многіх неабыякавых грамадзян у вырашэнне мясцовых праблем.

Падчас абмеркавання на дыялогавай пляцоўцы быў выпрацаваны і перададзены ў Мінгарсавет шэраг прапаноў па ўдасканальванні дзейнасці тэрытарыяльных органаў грамадскага самакіравання.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.