Вы тут

Канцэртную праграму Мулявіна «Я нясу вам дар» пакажуць па ТБ


Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, заснавальніка і мастацкага кіраўніка ВІА «Песняры» Уладзіміра Мулявіна. У эфіры сацыякультурнага тэлеканала ўспаміналі творцу ў дзень яго нараджэння паказам архіўных запісаў выступленняў, а вось у суботу тут пакажуць запіс канцэртнай праграмы «Я нясу вам дар».


Яе здымачная група запісала ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў сам дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна 12 студзеня. У праграме, прымеркаванай да юбілею артыста, прагучаць яго аўтарскія творы ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, а таксама запрошаных салістаў. Хэдлайнерам вечара памяці выступіць вядомы інтэрпрэтатар творчасці ансамбля «Песняры» рок-музыкант Ян Жанчак.

Глядзіце тэлеверсію канцэртнай праграмы на «Беларусь 3» у суботу ў 22.35.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Памяці песняра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».