Вы тут

Выйшла кніга, прысвечаная гісторыі будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых


Сімвалічна, што ў Год народнага адзінства, які абвясціў кіраўнік нашай дзяржавы — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА, адным са знакавых кніжных падарункаў становіцца выданне «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» — «Храм-помнік зямлі Беларускай».


Пад адной вокладкай сышліся фотаальбом і манаграфічнае даследаванне-храналогія гісторыі будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню нашай Айчыны паслужылі. Ужо на самым пачатку кнігі мы чытаем: «...Ён узводзіўся сумеснымі намаганнямі беларускага народа, дзяржавы і Праваслаўнай Царквы». Выключна арганізаваны, выключна дзеяздольны генератар гэтай вялікай, разлічанай на стагоддзі справы, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны. Ён асабіста і аўтар ідэі, куратар выдавецкага праекта.

Як уражвае сучасная гісторыя храма, гісторыя яго будаўніцтва, самой ідэі стварэння такога жыццядайнага помніка, так уражвае і розгалас, грамадская роля гэтай сапраўднай святыні. Такая кніга як выразны ілюстратар, як адметная, яркая хроніка будаўніцтва, дзейнасці храма, так і яго надзвычайнага судакранання з жыццём праваслаўнай царквы ўвогуле, павінна была з'явіцца даўно. Але, можа быць, і добра, што на свет яна з'явілася ў самы пярэдадзень Года народнага адзінства...

Гартаеш старонкі выдання, і неўпрыкмет складваецца ўражанне, што сустракаешся са знакамітымі асобамі, прыслухоўваешся да выкладзеных імі думак, зазіраеш у падтэкст прамоўленага. Вось і словы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (ён сказаў іх у храме 14 кастрычніка 2018 года) не могуць не ўражваць: «Сёння з асаблівым пачуццём пераступіў парог гэтага храма. Быў тут яшчэ падчас будаўніцтва, і тады цяжка было ўявіць тое хараство, якое цяпер адкрываецца нашаму погляду. Гэта сапраўды годны мемарыяльны храм, прысвечаны ўсім святым і памяці ўсіх загінулых абаронцаў нашай Айчыны, абаронцаў беларускай зямлі. Мы ведаем, наколькі суровай была вайна тут, у Беларусі, якой патрабавала мужнасці супраціўленне мірных грамадзян нашэсцю іншаземцаў.

Мы ведаем, якую вялікую ролю партызанская барацьба ў Беларусі сыграла ў набліжэнні агульнай перамогі над страшэнным ворагам. І як жа шмат людзей тут загінула: і ў партызанскіх атрадах, і ў засценках ворага, і падчас магутных наступальных і абарончых аперацый Савецкай Арміі. Храм гэты будзе месцам малітвы аб правадырах і воінах, на полі бітвы за Айчыну нашу загінулых, за тых нашых родных і блізкіх, якія былі забіты ці без вестак прапалі на беларускай зямлі».

І яшчэ — ужо зусім асабістае ад Патрыярха Кірыла: «Мой родны дзядзька Уладзімір па матчынай лініі, у гонар якога мяне назвала маці пры хрышчэнні, загінуў у першыя дні вайны на беларускай зямлі ля сцен Брэсцкай крэпасці. Думаю, што ў вельмі многіх людзей, якія пражываюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых землях нашай неабсяжнай гістарычнай радзімы, ёсць блізкія, хто загінуў тут. І таму, молячыся аб ахвярах, якія народ наш нёс у гэтую страшную вайну на беларускай зямлі, вы адначасова будзеце маліцца і з тымі, хто нарадзіўся не толькі ў Беларусі, але для якіх Беларусь стала месцам, дзе для іх вырашаўся лёс Айчыны...» Сапраўды, «Дай Бог, каб гэты храм аб'ядноўваў людзей, у першую чаргу тых, хто страціў сваіх родных і блізкіх на палях бітваў, але храм не павінен быць толькі мемарыяльным месцам. Гэта павінна быць месца духоўнага жыцця хрысціян...»

Аддрукавана кніга «Храм-помнік зямлі Беларускай» на Паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа. Наклад — 3000 экзэмпляраў. Несумненна, выданне заўважаць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім праваслаўным свеце.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.