Вы тут

У Сочы з'явяцца марскія маршруткі


У Сочы З мая пачнуць курсіраваць два катэры ў якасці маршрутнага таксі. Яны будуць ездзіць з Сочы ў Імярэцінскую бухту і пасёлак Лазараўскае, паведамляе ria.ru.


У адміністрацыі горада адзначылі, што такая ідэя будзе ўвасоблена з дапамогай інвестара. Ён дапаможа ў набыцці пасажырскіх катэраў і арганізацыі сэрвісу броні і продажу квіткоў.

— Ужо да курортнага сезону ў акваторыі Сочы з'явіцца марское таксі. Гэта будзе новы экскурсійны маршрут. Жыхары атрымаюць магчымасць хутка перасоўвацца паміж аддаленымі раёнамі Вялікага Сочы, — сказана ў паведамленні.

Удакладняецца, што два пасажырскія судны, якія валодаюць высокімі хуткаснымі і тэхнічнымі характарыстыкамі, умяшчальнасцю дваццаць пасажыраў будуць абсталяваны кандыцыянерамі, туалетамі і камфортнымі крэсламі авіяцыйнага тыпу. Для пілотнага запуску праекта іх вырабіць кампанія «Суднабудаўнічая верф «Фартуна», утвораная ў Сочы ў 2018 годзе. Дамова на вытворчасць катэраў ужо заключана, хутка пачнецца іх зборка.

— Судны будуць курсіраваць у двух кірунках: з Сочынскага марскога порта ў порт Імярэцінскі і мікрараён Лазараўскі. Пробныя рэйсы марскога таксі запусцяць у маі, — выказалася інвестар праекта, дэпутат гарадскога сходу Сочы Ганна Невзорова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.