Вы тут

У Магілёве і Бабруйску з’явіліся першыя білборды з фота пераможцаў рэспубліканскага экалагічнага конкурсу


У Магілёве і Бабруйску з’явіліся першыя білборды з фота пераможцаў рэспубліканскага конкурсу #чистосердечноепризвание ад Магілёўскай вобласці — стаматолага са Слаўгарада Святланы Дамброўскай і інжэнера-эколага з Бабруйска Юлія Прылішч.


Маладых жанчын аб’ядноўвае тое, што яны абедзве сартуюць камунальныя бытавыя адходы паасобна і заклікаюць іншых браць з іх прыклад. Конкурс, у якім яны бралі ўдзел, ініцыяваны Аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гэта толькі адно мерапрыемства з цэлай серыі ў рамках руху «Мэта-99». Яго задача — матываваць насельніцтва сартаваць бытавыя адходы. Удзельнікі павінны былі падзяліцца асабістым вопытам сартавання бытавых адходаў і расказаць пра сваё хобі. Дарэчы, у Юліі Прылішч і хобі… збіраць пластмасавыя накрыўкі.

— Акрамя таго, што мы прыносім карысць навакольнаму асяроддзю, мы яшчэ і дапамагаем гэтым хворым дзецям, — аргументуе Юлія. — У Бабруйску я курырую рэспубліканскі праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Сэнс яго ў тым, што атрыманыя за гэты пластык грошы ідуць на прадметы першай неабходнасці для дзяцей-інвалідаў. За час існавання гэтай акцыі некалькі дзяцей атрымалі інвалідныя каляскі.

Нагадаем, што пераможцамі конкурсу акрамя Святланы і Юліі сталі яшчэ 12 чалавек з усіх абласцей і Мінску. У якасці падарунку кожны з іх будзе размешчаны на некалькіх білбордах у межах сваіх населеных пунктаў і абласных гарадоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.