Вы тут

Аляксей Вішнеўскі заняў 4-е месца на заключным этапе «Дакара-2021»


Экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта», якім кіраваў Аляксей Вішнеўскі заняў чацвёртае месца на заключным этапе ралі-рэйду «Дакар-2021», паведамляе БелТА.


Фота: maz.by.

Беларус пераадолеў этап працягласцю 447 км за 2 г. 36 хв. 55 сек. Гэта на 4 хв. 28 сек. марудней за пераможцу Марціна Маціка з Чэхіі, які выступае за каманду «Біг шок рэйсінг». Яго час 2 г. 32 хв. 27 сек. Другое і трэцяе месцы пакінулі за сабой расійскія гоншчыкі з дружыны «КАМАЗ-майстар»: Антон Шыбалаў, які саступіў чэху 1 хв., і Дзмітрый Сотнікаў, які быў больш павольны за пераможцу на 2 хв. 4 сек.

Такі выступ на заключным адрэзку ралі-рэйду не перашкодзіў Дзмітрыю Сотнікаву адсвяткаваць перамогу ў агульным заліку «Дакара-2021». Яго выніковы час 48 г. 23 хв. 21 сек. Другое месца заняў яго калега па камандзе Антон Шыбалаў, які саступіў пераможцу 39 хв. 38 сек. Замкнуў тройку прызёраў яшчэ адзін прадстаўнік «КАМАЗ-майстар» Айрат Мардзееў. Ён адстаў ад Дзмітрыя Сотнікава на 1 г. 14 хв. 35 сек.

Беларус Аляксей Вішнеўскі з каманды «МАЗ-СПОРТаўта» заняў у выніковым пратаколе ралі-рэйду шостае месца. Ён саступіў трыумфатару «Дакара» 2 г. 16 хв. 35 сек.

Яшчэ адзін пілот «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч завяршыў выступленне на «Дакары» пасля пятага этапу з-за непаладак у скрынцы перадач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».