Вы тут

​Бальніцы Гродзенскай вобласці, якія аказвалі медыцынскую дапамогу хворым на каранавірус, вяртаюцца да работы ў штатным рэжыме


У Гродне ў сваім звычайным рэжым працуе сем стацыянараў вобласці. Перапрафіліраваны пасля ковіду ложкі райбальніц у Астраўцы, Карэлічах, Ваўкавыску, Шчучыне, Навагрудку. Ужо выпісаны апошні ковід-пацыкет у бальніцы № 3 Гродна. У абласным цэнтры перапрафіліраваныя 80 ложкаў скурна-венералагічнага дыспансера, 40 ложкаў універсітэцкай клінікі. Плануецца далейшае перапрафіліраванне ложкавага фонда, дзе лячылі хворых на ковід.


Як паведамілі ва ўпраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, вяртанне да штатнай работы медыцынскіх устаноў звязана са зніжэннем колькасці захварэўшых на ковід. Такая тэндэнцыя назіраецца ў рэгіёне апошнія два месяцы. У сувязі з гэтым у шэрагу ўстаноў, якія былі перапрафіліраваны пад прыняцце пацыентаў з COVID-19, праводзіцца комплекс дэзынфекцыйных работ і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Ужо зараз у сваім звычайным рэжыме працуюць 7 стацыянараў, з 12 студзеня штатна дзейнічае ўніверсітэцкая клініка. Днямі тут выпісаны апошні пацыент, які хварэў на каранавірус і перапрафіліраваная пад ковідны шпіталь установа вяртаецца да працы ў звычайным рэжыме.

Першыя профільныя пацыенты ўніверсітэцкай клінікі паступілі ў нефралагічнае аддзяленне, дзе з 5 лістапада прымалі ковідных хворых. У гэтым статусе тут працавалі да 11 студзеня, а з 12 студзеня 40 ложкаў аддзялення нефралогіі вернуты ў звычайны рэжым работы для аказання тэрапеўтычнай дапамогі з паталогіяй сардэчна-сасудзістай сістэмы, пульманалагічнай і нефралагічнай паталогій. Яшчэ 6 ложкаў аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі № 1 таксама выведзены з ковіднага аказання дапамогі. Паэтапнае вяртанне да штатнага рэжыму раней перапрафіліраваных бальніц вядзецца з улікам аналізу захваральнасці каранавірусам. Па дадзеным абласнога ўпраўлення аховы здароўя, устойлівая тэндэнцыя па зніжэнні колькасці захворванняў назіраецца на працягу апошніх двух месяцаў, на 10–15 % стала менш хворых пацыентаў з цяжкімі пнеўманіямі. Гэта дазволіла вярнуць частку ложкаў для лячэння планавых пацыентаў.

У абласным упраўленні аховы здароўя таксама паведамілі, што ў бліжэйшы час, магчыма да канца тыдня, у рэгіён паступіць першая партыя вакцыны ад каранавіруса. Напачатку мяркуецца зрабіць прышчэпкі медыкам, настаўнікам і іншым катэгорыям работнікаў. Затым стартуе масавая вакцынацыя насельніцтва.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: gocb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?