Вы тут

Жанчына купіла віртуальнага шчанюка за 2 000 долараў


Адзін са спосабаў вымантачвання грошай у інтэрнэце — перадаплата. Пра чарговую такую гісторыю паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама. У гэты раз пацярпелай апынулася 29-гадовая грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якую падманулі на інтэрнэт-пляцоўцы аб’яваў, дзе жанчына размясціла запыт аб куплі шчанюка бульдога.


Неўзабаве з ёй звязаўся «ўладальнік» такога сабакі, прадаставіўшы фатаграфіі жывога тавару. У ходзе перапіскі мужчына сказаў зрабіць перадаплату, пасля чаго ён пачне арганізацыю дастаўкі шчанюка пакупніцы. Аднак, атрымаўшы грошы, запатрабаваў перавесці і астатнюю суму. Пацярпелая, заплаціўшы 2 000 долараў, чакала абяцаную пасылку. Ішоў час, а ўмовы здзелкі выкананыя не былі, і жанчына звярнулася ў міліцыю.

Аператыўнікі Брэсцкага і Жабінкаўскага РАУС высветлілі асобу віртуальнага злачынца. Ім аказаўся 34-гадовы жыхар Брэста, які вырашыў зарабіць, выкарыстоўваючы анлайн-прастору. Шчанюк аказаўся выдуманым, а прадастаўленыя фатаграфіі выкарыстоўваліся толькі ў якасці ілюстрацыі. Мужчына, атрымаўшы апавяшчэнне аб грашовым пераводзе і спрабуючы «замесці сляды», спецыяльна ездзіў у Жабінку, каб забраць грошы. Ілжэпрадавец растлумачыў, што частку грошай ён згубіў, а другую ўжо выдаткаваў на ўласныя патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».