У дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС паступіла паведамленне са станцыі хуткай дапамогі, што ў пасёлку Чысць. Медыкамі аказвалася дапамога збітаму 39-гадоваму грамадзяніну. Мужчыну з множнымі траўмамі прыйшлося шпіталізаваць у раённую бальніцу. На месца здарэння ў пасёлак неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі для разбору.
Аператыўнікі высветлілі, што падставай для канфлікту сталі перыпетыі ў асабістым жыцці 37-гадовай мясцовай жыхаркі — дамы, якая ўжо больш за год не жыве са сваім законным мужам і нібыта збіраецца з ім разводзіцца. Месца, якое «вызвалілася», заняў 39-гадовы жыхар суседняга населенага пункта. Аднак дадзеная сітуацыя не задавальняла пакуль яшчэ законнага мужа і перыядычна ў любоўным трохкутніку здараліся высвятленні адносін. Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, да апошняга часу ўсё адбывалася ў межах калі не прыстойнасці, дык хаця б заканадаўства.
У той дзень 40-гадовы жыхар пасёлка праходзіў міма дома, дзе пражывае жонка, і, запрыкмеціўшы святло ў вокнах, накіраваўся да яе ў кватэру для чарговага высвятлення адносін. Аднак дама ў гэты час гасцявала ў знаёмых, таму ў кватэры мужчына застаў толькі яе цяперашняга кавалера. Імгненна паміж супернікамі ўспыхнула лютая сварка. Кропку ў спрэчцы за руку і сэрца дамы пакуль яшчэ афіцыйны муж вырашыў паставіць з дапамогай кулакоў. Разгневаны муж нанёс суперніку не менш за тры ўдары рукамі і нагамі па галаве, тулаве і канцавінах, а затым выліў на апанента пяцілітровую ёмістасць зялёнай фарбы, якая захоўвалася ў бакоўцы.
У пошуках дапамогі пацярпелы мужчына выпаўз з кватэры на лесвічную клетку і пастукаў у дзверы да суседзяў. Менавіта яны і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў медыцынскай установе, яго жыццю нічога не пагражае. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу сутак затрымалі падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Сам фігурант растлумачыў, што прычынай здзяйснення ўчынку стала рэўнасць, якая ў гэты раз прывяла да крымінальнай адказнасці — дзеянні мужчыны кваліфікаваны паводле артыкула «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». Яго санкцыя прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: з адкрытых крыніц
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.