Вы тут

У Мінску створаны запас з больш за 9 млн медыцынскіх пальчатак і 3 млн медыцынскіх аднаразовых масак


У сталіцы сфарміраваны двухмесячны запас сродкаў індывідуальнай абароны - больш за 15 млн прадметаў, сярод якіх маскі, пальчаткі, ахоўныя касцюмы і акуляры, рэспіратары, бахілы і іншыя вырабы. Штотыдзень сталічным медыкам пастаўляюць каля 1 млн адзінак СІЗ, паведамілі ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў аховы здароўя.


Разам з тым, рэзервовы запас сродкаў абароны работнікаў аховы здароўя ў цэлым па рэгіёнах за тыдзень знізіўся ў сярэднім на 3-7%. А ў некаторых абласцях зніжэнне па некаторых пазіцыях склала 10% і больш. Гэта датычыцца Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. У абласных арганізацыях аховы здароўя створаны месячны рэзерв.

Дзякуючы рэзервоваму запасу медработнікі цалкам забяспечваюцца сродкамі абароны і дэзінфекцыі, неабходнымі для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Папаўненне запасаў ажыццяўляецца без затрымак, пастаўкі сродкаў індывідуальнай абароны ні разу не былі прыпыненыя.

Сёння ў арганізацыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя налічваецца 880 тыс. адзінак санітарнага адзення, звыш 15 млн медыцынскіх аднаразовых масак, 180 тыс. ахоўных акуляраў, 1,4 млн рэспіратараў, больш за 19 млн медыцынскіх пальчатак.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».