Вы тут

Студэнты ГДМУ ствараюць відэакантэнт для тых, хто перанёс COVID-19


«Вы не адны» — YouTube-канал з відэарэкамендацыямі па рэабілітацыі пасля каранавіруса.


— З восені мінулага года валанцёры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў стацыянарах Гомеля і Рэчыцы дапамагаюць аднаўляцца людзям, якія перанеслі COVID-19, — звярнула ўвагу прэс-сакратар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алена СМІРНОВА. — Праз некалькі месяцаў пасля пачатку добраахвотнай дапамогі хворым, прыйшло разуменне, што можна дапамагчы значна большай колькасці людзей.

Так гомельскія студэнты-медыкі ўзяліся за неўласцівую ўрачам дзейнасць — стварэнне відэаролікаў. Падтрымаў іх у гэтым куратар валанцёрскіх груп, тады яшчэ прарэктар па лячэбнай рабоце ВНУ Дзмітрый Рузанаў (прызначаны дырэктарам РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя). 

— Уласнымі сіламі, абапіраючыся на вопыт, які напрацаваны непасрэдна ў бальніцах пры рэабілітацыі хворых, студэнты запісалі некалькі відэаўрокаў. А на YouTube з’явіўся акаўнт валанцёрскага руху Гомельскага медуніверсітэта «Вы не адны», — адзначыла прэс-сакратар ВНУ.

Гомельскія студэнты ў роліках тлумачаць, як рэабілітацыя падчас і пасля перанесенага захворвання ўплывае на вяртанне да нармальнага стану здароўя. У відэаўроках распавядаецца пра карысць практыкаванняў. Яны, як адзначаецца ў роліках, паляпшаюць функцыю дыхання, павялічваюць крова- і лімфазварот у лёгкіх. Пасля рэгулярных заняткаў пры выкананні звычайнай штодзённай нагрузкі павінна паменшыцца задышка і слабасць, палепшыцца сон і настрой.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.