Вы тут

У Беларусі за суткі — 1933 выпадкі захворвання на COVID-19, выздаравелі 2176 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 223 537 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 933 выпадкі.

206 676 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 176 пацыент.

Усяго праведзена 4 238 864 тэсты на каранавірус.

Памерлі 1 573 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 94,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 24 млн заражаных, Індыя — больш за 10,5 млн, Бразілія — больш за 8,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв'ю: tut.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».