Вы тут

На папяровай фабрыцы «Спартак» у Шклове завершаны чарговы этап мадэрнізацыі


Сёння на прадпрыемстве адбыўся ўвод пасля рэканструкцыі размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патока папераробнай машыны № 2.


Мадэрнізацыя была праведзена пры фінансавай падтрымцы ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» і ўласных сродкаў прадпрыемства. З уводам новага абсталявання атрымаецца ў 3,5 разы павялічыць аб’ём перапрацоўкі нізкасортнай макулатуры — з 6,5 да амаль 23 тысяч тон у год. 

— Рэалізацыя гэтага праекта — важны крок не толькі для Шклова, але і для ўсёй Магілёўскай вобласці, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. — Гэта яркі прыклад на карысць зялёнай эканомікі. Мы павялічваем вытворчасць прадукцыі з макулатуры і паралельна вырашаем экалагічную праблему. Бо павялічваецца перапрацоўка менавіта нізкасортнай макулатуры, якая раней утылізавалася на палігонах. Рэалізацыя праекта дазволіць знізіць нагрузку на гарадскія ачысныя збудаванні за кошт змяншэння аб’ёму скідвання стокавых вод. Мы паменшым антрапагеннае ўздзеянне на вадаём за конт сніжэння спажывання вады на тэхнічныя патрэбы. Знізяцца таксама аб’ёмы спажывання электраэнергіі. 

Наступны этап рэканструкцыі фабрыкі — мадэрнізацыя цэха па вырабу кардоннай тары.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва фабрыкі «Спартак»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.