Вы тут

Два пінчукі фасавалі псіхатропы ў арэндных гаражах


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух пінчукоў, якія фасавалі псіхатропы у арандаваных гаражах, паведамляе МУС.


У поле зроку абласнога наркакантролю мужчыны 27 і 28 гадоў патрапілі ў мінулым годзе, а ў сярэдзіне снежня іх затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з віртуальным наркамаркетам.

Высветлілася, што дылеры выкарыстоўвалі здымныя гаражы, дзе захоўвалі і фасавалі зелле, пасля чаго рабілі закладкі ў лясах Пінскага раёна. У яме аднаго з боксаў аператыўнікі знайшлі больш за 1,3 кг мефедрону, 35 грам альфа-РVР і 24 грамы амфетаміну.

Заведзены крымінальныя справы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.