Вы тут

Зборная Беларусі заняла другое месца ў жаночай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе


Зборная Беларусі заняла другое месца ў жаночай эстафеце на шостым этапе Кубка свету ў Аберхофе (Германія), паведамляе БЕЛТА.


Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна паказалі выніковы час на 17,4 сек. горш, чым пераможцы. Беларускі абышліся без штрафных кругоў, але выкарыстоўвалі дзевяць дадатковых патронаў.

Выйгралі гонку нямецкія спартсменкі.

Ванэса Хінц, Яніна Хетых, Дэніз Херман і Францыска Пройс пераадолелі дыстанцыю за 1 г. 14 хв. 31 сек. Яны таксама не беглі штрафных кругоў, выкарыстаўшы 5 дадатковых патронаў. Трэцяе месца ў страляючых лыжніц Швецыі (адставанне 35,7 сек., 0 промахаў, 5 дадатковых патронаў). 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?