Вы тут

У Мінску аўтамабіль на пераходзе збіў жанчыну


У Мінску аўтамабіль збіў жанчыну на пешаходным пераходзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Кіроўца 1976 года нараджэння на «Audi» рухаўся па вуліцы Янкоўскага ў напрамку вуліцы Чайлыткі. Пры левым павароце на дазваляльны сігнал святлафора ён наехаў на жанчыну, якая ішла па пераходзе на зялёнае святло. Пешаход 1960 года нараджэння атрымаў траўмы, яе даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны і прычыны здарэння.

ДАІ просіць кіроўцаў і пешаходаў быць пільнымі, уважлівымі і асцярожнымі. Пры пад’ездзе да пераходу кіроўца абавязаны знізіць хуткасць аж да прыпынку, каб саступіць дарогу пешаходам. Шкло і люстэркі павінны быць чыстымі, каб не абмяжоўваць зону прагляду. Пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам.

Прэв’ю: gorodz.info

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.