У нямецкім Аберхофе двума мас-стартамі завяршаецца шосты этап Кубка свету па біятлоне, паведамляе БЕЛТА.
У мужчынскай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі пераможцам стаў нарвежац Тар’ей Бё, які паказаў вынік 37 мін 41,9 сек (1 промах). На 3, 6 сек ад яго адстаў аўстрыйскі спартсмен Фелікс Ляйтнер (0), трэцім фінішаваў швейцарац Бенжамін Вегер (+7,8 сек.; 0). Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў з адным промахам на другой стральбе лежачы заняў 21-е месца, адстаўшы ад пераможцы на 1 хв.
Сярод 30 удзельніц жаночага мас-старту на 12,5 км з чатырма заходамі на стрэльбішчы будуць дзве прадстаўніцы Беларусі — Дынара Алімбекава (7-ы стартавы нумар) і Алена Кручынкіна (21).
Прэв’ю: efe.com
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.