Вы тут

«Зялёна Гура» абыграла «Цмокі-Мінск» у Адзінай лізе ВТБ


Баскетбалісты "Цмокі-Мінск» прайгралі польскаму клубу «Зялёна Гура» ў хатнім матчы Адзінай Лігі ВТБ, паведамляе БЕЛТА.


Гульню ў мінскім «Фалькон Клубе» гаспадары пачалі выдатна і выйгралі першую чвэрць з перавагай у 13 ачкоў. У другім гульнявым адрэзку мінчукі таксама валодалі ініцыятывай і сышлі на вялікі перапынак пры ліку 48:31 на сваю карысць. Трэцюю дзесяціхвілінку падапечныя Расціслава Вергуна правалілі, дазволіўшы супернікам скараціць разрыў да трох ачкоў. У апошняй чвэрці госці таксама згулялі лепш і ў канцоўцы вырвалі перамогу — 80:75 (12:25, 19:23, 29:15, 20:12).

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «Локомотив-Кубань» (Краснадар) — 23 балы (14 матчаў), УНИКС — 22 (13), «Зенит» (Санкт-Пецярбург) — 21 (11), «Зялёна Гура» — 21 (14), ЦСКА (Масква) — 20 (11). «Цмокі» маюць у сваім актыве 13 балаў і знаходзяцца на 11-м месцы, апярэджваючы «Енисей» (12 балаў) і эстонскі «Калеў» з Таліна (10), з якім мінчукі сустрэнуцца 24 студзеня на сваёй арэне.

Да гэтага, 20 студзеня, чэмпіёны Беларусі таксама ў сябе дома правядуць заключны паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць грэцкага АЕКа з Афін. Становішча ў квартэце з пасля пяці гульнявых дзён: «Хапаэль» (Халон, Ізраіль) — 8 ачкоў, АЕК — 8, «Шале» (Францыя) — 7, «Цмокі-Мінск» — 7. У наступны этап чэмпіёнскай Лігі выйдуць дзве найлепшыя каманды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?