Вы тут

Падчас канікул 97 непаўналетніх былі выяўленыя на аб’ектах чыгункі без нагляду дарослых


Акцыя «Дзеці і бяспека» праходзіла падчас зімовых школьных канікул. З 21 снежня па 10 студзеня работнікамі Беларускай чыгункі выяўлена і выведзена ў бяспечныя месцы 97 непаўналетніх, якія знаходзіліся на чыгуначных аб’ектах без суправаджэння дарослых, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу БЧ.


Усяго ў рамках акцыі за названы перыяд было арганізавана 1 209 рэйдаў, якія праводзіліся сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, а таксама супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту, тлумачальна-прафілактычная праца прайшла ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Таксама былі праведзены прафілактычныя гутаркі з 39 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па тэлефоне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.