Вы тут

Протадыякан: Акунанне ў палонку на Вадохрышча не з'яўляецца царкоўным звычаем


Акунанне ў палонку на Вадохрышча не з’яўляецца царкоўным звычаем, заявіў БелТА клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протадыякан Максім Логвінаў.


«Асаблівасцю свята Вадохрышча з’яўляецца асвячэнне вады. Пры гэтым апускацца — гэта больш народны, чым царкоўны звычай. Таму што гэтай вадой, якая называецца вялікая агіясма (святыня), пакладзена акрапляць жыллё, піць яе, захоўваць у сябе дома і перыядычна ўжываць. У самым апусканні нічога няма заганнага, але і няма нічога такога асаблівага, — сказаў протадыякан Максім Логвінаў. — Каб пазбаўляцца ад грахоў, патрэбна мэтанакіраваная і пастаянная духоўная праца, удзел у сакрамэнце пакаяння (споведзь), прычасць рэгулярная — тады можа ісці гаворка пра збавенне ад грахоў. Вядома, калі чалавек з верай, малітвай дадасць да сваёй звычайнай духоўнай практыцы яшчэ і апусканне, нічога дрэннага ў гэтым не будзе».

Напярэдадні свята Вадохрышча вернікам варта пасціцца, затым прыйсці ў храм на службу, паспавядацца, прычасціцца і, вядома, набраць святой вады. «Пажадана правесці час у духоўных разважаннях, неяк прааналізаваць сваё жыццё і каштоўнасці», — дадаў протадыякан Максім Логвінаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?