У Баранавіцкім раёне пасярод поля знайшлі змёрзлага мужчыну, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Трагічны выпадак адбыўся 17 студзеня недалёка ад вёскі Палонка. Мужчыну, які ляжаў у снезе, раніцай выявіла мясцовая жыхарка. Аб тым, што здарылася жанчына паведаміла ў МНС. Услед за выратавальнікамі на месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі. На жаль, рэанімацыйныя дзеянні медыкаў не далі станоўчага выніку. Прыкладна ў 10:50 яны канстатавалі смерць мужчыны.
Загінулым апынуўся жыхар садовага таварыства 1969 года нараджэння. «Пры аглядзе месца здарэння следча-аператыўнай групай прыкмет гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да загінулага не выяўлена. Як мяркуецца, мужчына памёр ад пераахаладжэння. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза», — удакладніў Дзмітрый Іванюк.
Прэв’ю: БелТА
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Літаральна нядаўна з'явіўся і першы ў гэтым годзе прыплод.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.