Вы тут

Небяспечная залішняя вага


Больш за палову кітайцаў пакутуюць ад атлусцення.

Як адзначыў дырэктар Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР Лі Бінь, праблема залішняй вагі і атлусцення сярод жыхароў краіны становіцца ўсё больш актуальнай, у сувязі з гэтым назіраецца тэндэнцыя росту колькасці хранічных захворванняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Статыстыка сведчыць, што сярэдняя вага мужчын і жанчын, старэйшых за 18 гадоў у Кітаі складае 69.6 кг і 59 кг адпаведна, што на 3,4 кг і 1,7 кг больш у параўнанні з вынікамі, апублікаванымі ў 2015 годзе. Паказчыкі залішняй вагі і атлусцення сярод жыхароў усіх узроставых груп у гарадскіх і сельскіх раёнах працягваюць павялічваюцца. Згодна з вынікамі маніторынгу, больш за 50% дарослых кітайцаў маюць залішнюю вагу і пакутуюць атлусценнем, аналагічны паказчык сярод дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 6-17 гадоў набліжаецца да 20%, а сярод дзяцей ва ўзросце да шасці гадоў — 10%.

У параўнанні з 2015 годам, дадзеныя па гіпертаніі, дыябету, хранічных венерычных і ракавых захворваннях выраслі.

Па словах Лі Біня, нярэдка жыхары краіны вядуць нездаровы лад жыцця. Спажыванне садавіны, бабоў, соевых прадуктаў і малака па-ранейшаму нізкая, а ўжыванне вітаміна A і кальцыя недастатковае. Сярэдняя колькасць солі і масла, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі ежы, кожны дзень у сем’ях празмерна вялікая, па-ранейшаму існуе вялікі разрыў з рэкамендаванай колькасцю (не больш за 5 грамаў солі і 30 грамаў масла на чалавека ў дзень). Акрамя гэтага, колькасць жыхароў Кітая, якія харчуюцца па-за домам, пастаянна расце. Непакой выклікае колькасць масла і солі, якія выкарыстоўваюцца ў сталовых, рэстаранах і апрацаваных харчовых прадуктах.

Небяспеку ўяўляюць і салодкія напоі, 18,9% школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў часта ўжываюць іх, што ўплывае на іх здароўе. Акрамя гэтага больш за чвэрць жыхароў краіны ва ўзросце 15 гадоў і старэй паляць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.