Вы тут

Праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча


Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча (Богаяўленне) — адно з вялікіх непераходзячых дванадзесятых святаў. Яно устаноўлена ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.


З Евангелля вядома, што Іаан Хрысціцель, заклікаючы народ да пакаяння, хрысціў людзей у водах Іардана. Ісус Хрыстос прыйшоў да Іаана, каб хрысціцца, аднак той, лічачы сябе нявартым праводзіць абрад над Збаўцам, стаў утрымліваць Яго, кажучы: «Мне трэба хрысціцца ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» Але Ісус адказаў яму, што так трэба стацца праўдзе. Тады Іаан падпарадкаваўся і хрысціў Ісуса.

Вядома, што пры хрышчэнні Збаўцы Бог явіў сябе свету ў трох асобах свайго боства: Бог Сын Ісус Хрыстос прымаў хрышчэнне ў Іардане, Дух Святы сышоў на яго ў выглядзе голуба, Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста голасам з неба «Гэты ёсць Сын Мой любасны, Якога Я ўпадабаў». Таму Вадохрышча па-іншаму называюць Богаяўленнем.

Свята пачынаецца яшчэ вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Куццю, падчас якой, пасля літургіі ў храмах, здзяйсняецца асвячэнне вады. Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. У гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і хаты.

Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку.

Прэв’ю: foodandmood.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».