Вы тут

На Віцебшчыне ўпершыню пройдзе рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут»


Акцыя адбудзецца 24–29 студзеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама. У ёй возьмуць удзел студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


Маршрут пракладзены праз Наваполацк, Дубровенскі, Аршанскі, Талачынскі раёны. Байцы студэнцкіх атрадаў акажуць пажылым людзям шэфскую дапамогу, будуць прыбіраць тэрыторыю вакол помнікаў і абеліскаў. Створаць дзённік-архіў успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і работнікаў тылу. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты правядуць для навучэнцаў майстар-класы па дэкаратыўна-ужытковай творчасці. Яны будуць займацца прафарыентацыйнай дзейнасцю са школьнікамі: распавядуць пра свае ўстановы вышэйшай адукацыі і прафесіі, якія можна атрымаць па заканчэнні вучобы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: bestbelarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».