Вы тут

У Слуцку мінулай ноччу было халадней за 28 градусаў марозу


Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Слуцку (Мінская вобласць) — 28,3 градуса марозу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«У мінулыя суткі ў Беларусі захоўвалася вельмі халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра на 9-18 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Днём 18 студзеня было 9-19 градусаў ніжэй за нуль. У ноч на 19 студзеня тэмпература паветра склала 14-24 градуса марозу, месцамі паветра астуджалася да мінус 25-28, па поўначы краіны было некалькі цяплей — мінус 11-13. Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Слуцку (мінус 28,3 градуса) і Ганцавічах (мінус 28). У Мінску слупок тэрмометра апускаўся да 19,1 градуса марозу», - распавялі ў Белгідрамеце.

Месцамі па краіне ў мінулыя суткі прайшоў невялікі снег. Па апошніх дадзеных, паўсюдна па Беларусі назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 7 см да 27 см.

Прэв’ю: goodfon.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.