Вы тут

У пустыні на тэрыторыі Алжыра і Марока выпаў снег


Вялікая колькасць снегу, які выпаў у студзені, па-ранейшаму застаецца ў шэрагу рэгіёнаў Алжыра і Марока. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на метэаралагічныя службы дзвюх арабскіх дзяржаў. У выніку вялікія тэрыторыі ператварыліся ў прасторы белага колеру з высокімі гурбамі снегу і замёрзлымі азёрамі.


Фота: ТАСС.

У горных раёнах абедзвюх краін снег выпадае кожны год і звычайна ляжыць у перадгор’ях і на схілах вяршынь усю зіму да пачатку вясны. Аднак у гэтым сезоне ападкі былі асабліва вялікімі.

У Алжыры, як адзначае інфармацыйнае агенцтва Algeria Press Service, снег назіраецца пераважна ў паўночных і паўночна-заходніх правінцыях. Ападкі накрылі не толькі горныя трасы, стварыўшы значныя праблемы з дарожным рухам і дастаўкай тавараў у аддаленыя населеныя пункты рэспублікі. Снег дабраўся і да некаторых участкаў Сахары. Убачыць экзатычныя віды паўночнаафрыканскай зімы — прыцярушаныя барханы і аазісы — прыязджаюць турысты і фатографы. У сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі з-за пандэміі каранавіруса, гэта галоўным чынам мясцовыя падарожнікі.

Жыхары суседняга Марока сёлетняй зімой таксама ўбачылі нямала снегу. Асноўны ўдар стыхіі на сябе прынялі горныя раёны Рыфа на поўначы каралеўства, а таксама Сярэдняга і Высокага Атласа. Дзякуючы снегападам прыкметна ажывіліся зімовыя курорты Іфран і Азру, вядомыя і за мяжой.

У мараканскай частцы Сахары снег выпаў у наваколлі папулярнай сярод падарожнікаў вёсачкі Мерзуга на паўднёвым усходзе краіны, стварыўшы на час зімовы пейзаж на участках пясчанага масіву Эрг-Шэбі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.