Вы тут

Адміністратар сталічнай крамы не здаваў грошы ў інкасацыю, а траціў на азартныя гульні


Да супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Мінска звярнуўся прадстаўнік адной са сталічных крам з паведамленнем пра тое, што на працягу месяца недалічваецца буйной сумы грошай.


Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання і правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу выкрадальніка грашовых сродкаў. Ім аказаўся 24-гадовы адміністратар гэтай жа крамы, які, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, браў грошы сабе. Устаноўлена, што ў канцы працоўнай змены малады чалавек абавязваўся складваць выручку ў сейф для далейшай перадачы інкасацыі. Аднак, грэбуючы сваімі абавязкамі, на працягу трох тыдняў прысвойваў буйныя сумы сабе. Як стала вядома аператыўнікам, атрыманыя грашовыя сродкі хлопец марнаваў на азартныя гульні ў розных установах сталіцы. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, агульная сума шкоды склала каля 10 000 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».