Вы тут

Кіраўнік БПЦ здзейсніў чын асвячэння вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска


Спачатку Патрыяршы экзарх усея Беларусі мітрапаліт Веніямін правёў набажэнства ў галоўным праваслаўным храме беларускай сталіцы, потым на вуліцы каля храма.


 

«Мы праслаўляем Збавіцеля свету, які прыняў чалавечую плоць, стаў цалкам чалавекам, такім, як мы, і тым самым пачаў свой шлях адраджэння чалавечай прыроды, якая была пашкоджаная грахом, — звярнуўся ён да вернікаў з прыступак сабора. — Праз уваход у воды ракі Іардан Ён асвяціў чалавечую прыроду. А перад гэтым асэнсавана прыняў грахі — выказаў сваю любоў і сваё вялікае змірэнне. Ён нічым не пагрэбаваў чалавечым, толькі грэх не быў Яго асабістым, а належаў усяму свету. Наколькі ж трэба любіць кожнага чалавека і ў цэлым усё чалавецтва, каб у такім прыніжальным стане — як апошні грэшнік — уваходзіць у воды ракі Іардан».

Але дзякуючы гэтаму вялікаму змірэнню і любові да чалавечага роду з’явілася і адкрылася любоў Бога Айца, нагадаў уладыка і падкрэсліў, што зямное служэнне Хрыста пачалося менавіта з гэтага моманту.

Праз асвячэнне вады на свята Богаз’яўлення хрысціяне маюць магчымасць самі асвячацца — душой і целам.

«Важна толькі, каб мы гэта рабілі з верай і набожна, з любоўю да бліжніх сваіх», — сказаў мітрапаліт і пажадаў, каб у сённяшні дзень кожны асвяціўся, натхніўся і асэнсаваў, «як шмат увесь час робіць для нас Гасподзь, і нам трэба гэта бачыць, гэтым правільна скарыстацца і праз гэта знайсці шлях свайго выратавання».

Сёння мітрапаліт Веніямін таксама мае намер здзейсніць малебен аб вылечванні хворых у 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

«З тым, каб даць магчымасць кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу, далучыцца да малітвы, будзе арганізаваная прамая трансляцыя на YouTube-канале Беларускай праваслаўнай царквы», паведамляе Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.