Вы тут

Галоўчанка: У бліжэйшы час Беларусь павінна выйсці на лакалізацыю вытворчасці вакцыны ад COVID-19


У бліжэйшы час Беларусь павінна выйсці на лакалізацыю вытворчасці расійскай вакцыны ад COVID-19, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Я задаволены тым, што нашы ведамствы шчыльна ўзаемадзейнічаюць. У бліжэйшы час мы павінны выйсці на паступовую лакалізацыю вытворчасці ў Беларусі (расійскай вакцыны ад COVID-19. — Заўвага. БелТА). Гэта дасць нам новыя кампетэнцыі ў галіне мікрабіялогіі і фармацэўтыкі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Дзмітрый Мезенцаў таксама адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін у гэтым напрамку. «Перш за ўсё хачу падзякаваць за тое вельмі прафесійнае ўзаемадзеянне, якое склалася ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Расіі, Расспажыўнагляду, вытворцаў вакцыны «Спадарожнік V» і тых спецыялістаў, якія сёння рыхтуюцца да разгортвання сумеснай вытворчасці па стварэнні вакцыны. Мы лічым, што ў лютым-сакавіку будзе ўжо выпушчана першая прамысловая партыя менавіта на беларускай зямлі дзякуючы ўзаемадзеянню спецыялістаў дзвюх краін. І тое, што Уладзімір Пуцін акрэсліў, што Беларусь будзе першай краінай, у адрас якой будзе накіравана вакцына, — усё ўжо рэалізавана. І масавая вакцынацыя пачалася нават раней, чым планавалася. Спачатку планавалася ў студзені, але пачалася 29 снежня. Зараз закантрактаваныя пастаўкі вакцыны на студзень, люты, сакавік », — падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў гэтым кірунку будзе працягвацца. «Гэта добры прыклад для прадстаўнікоў іншых абласцей — эканамістаў, энергетыкаў, транспартнікаў — як мы можам ўзаемадзейнічаць, калі шукаем сумесныя рашэнні», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».