Вы тут

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Капылі


Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІI Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі Мінскай вобласці 5 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2021 года № 20, паведамляе БЕЛТА.


Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі — міністр інфармацыі Ігар Луцкі і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Капыльскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства прымалі Бялынічы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».