Вы тут

Дзіцячы дом сямейнага тыпу ўрачыста адкрылі ў Брэсце


Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Ленінскім раёне Брэста стаў дзявятай па ліку падобнай установай у абласным цэнтры. Двухпавярховы дом узвялі па вуліцы Дуброўскай побач з домам, які адкрылі летась.


Навасёламі сталі бацькі-выхавальнікі Марыя і Андрэй Казловы, а таксама шасцёра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У Марыі з Андрэем дзве свае дачкі-студэнткі. А зараз сям’я папоўнілася хлопчыкамі і дзяўчынкамі з трох сем’яў ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў.

Новы дом абсталяваны новай мэбляй і бытавой тэхнікай, створана безбар’ернае асяроддзе: павялічаныя дзвярныя праёмы, ёсць электрапад’ёмнік, устаноўлены поручні.

Павіншаваць з наваселлем жыльцоў прыехалі кіраўнікі гарадской і раённай улады, будаўнікі, спонсары. Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай КРАСОЎСКІ пажадаў сям’і «цеплыні ў доме, разумення, поспехаў бацькам у рабоце,  дзецям у вучобе».

Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Валянцін МІЛАШЭЎСКІ праінфармаваў, што будаўніцтва дома абышлося бюджэту ў 422 тысячы рублёў. Паводле яго слоў, дзяржава робіць усё, каб дзеці адчувалі сябе абароненымі, раслі і развіваліся ў камфортных умовах.

Гэта 58 дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Брэсцкай вобласці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.