Вы тут

Закідваць снег у цяпліцу — карысць ці марнатраўства?


Неспрактыкаванаму агародніку можа здацца, што закідваць снег у цяпліцу зімой — поўны абсурд. Сапраўды, навошта? Раслін там няма, а значыць, і абараняць ад маразоў нічога не трэба. А глеба дакладна зіму як-небудзь перажыве. Але ключавое слова тут — «як-небудзь».


Справа ў тым, што глеба ў цяпліцы па сваіх уласцівасцях і тых зменах, што адбываюцца ў ёй, адрозніваецца ад адкрытага грунту. І на гэта якраз уплывае пастаяннае знаходжанне зямлі пад «каўпаком». Таму яна больш мае патрэбу ва ўвазе, чым грунт па-за цяпліцай. Але як з гэтым усім звязаны снег? Давайце разбірацца.

Навошта кідаюць снег у цяпліцу

Памылковае меркаванне пра тое, што глеба ў цяпліцы замерзнуць не можа, сфарміравана цалкам бясспрэчным фактам адносна тэмпературы, якая ўнутры цяпліцы заўсёды вышэйшая, чым за яе межамі. Але гэта датычыцца тэмпературы паветра, а не глебы. Таму што калі б глеба ў халоднай цяпліцы не прамярзала і наогул не астывала, то ўнутры яе круглы год можна было б вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Але такое магчыма толькі ў цяпліцах, якія абаграваюцца.

Што зімой адбываецца з зямлёй?

Вільгаць з яе працягвае выпарвацца, перашкоды для гэтага няма, глеба паступова становіцца ўсё больш шчыльная і моцна дубянее. Падчас прамярзання, акрамя шкодных насякомых і бактэрый, таксама гінуць і карысныя мікраарганізмы, і такім чынам змяншаецца і ўрадлівасць глебы.

Што дае снег цяплічнай глебе?

Самы відавочны адказ — страчаную вільгаць. Але, акрамя гэтага, ён яшчэ стварае для зямлі ахову ад прамярзання і эрозіі, а таксама дапамагае не страціць карысныя элементы. Больш за тое, снег валодае здольнасцю запавольваць хімічныя працэсы ў глебе. Талая вада паводле сваіх карысных уласцівасцяў значна пераўзыходзіць вадаправодную. Гэта значыць снег, пакладзены на цяплічныя градкі зімой, вясной не толькі захавае мікрафлору грунту, але і дапаможа пасаджаным туды раслінам хутчэй развівацца.

Як правільна закідваць снег

Калі снегу пакуль выпала няшмат, а сіноптыкі абяцаюць у найбліжэйшай будучыні маразы, акуратна збярыце снег з дарожак, імкнучыся разам з ім не зачэрпваць зямлю. Страсіце снег з дахаў пабудоў на сваім участку, у тым ліку з самой цяпліцы. Асабліва гэта важна, калі цяпліца выканана з матэрыялаў, якія лёгка гнуцца. Забяспечваючы цяплічныя градкі снегам зімой, не перастарайцеся з яго аб'ёмам: на градках не павінны ўтварацца гурбы. Аптымальны варыянт — пласт снегу таўшчынёй 30 см. Інакш вясной вам трэба будзе з такім жа энтузіязмам выграбаць яго з цяпліцы, паколькі пад тоўстым пластом глеба будзе прагравацца значна больш павольна, а значыць, высадку расады прыйдзецца перанесці на больш позні час. Аб'ём снегу, які вы маеце намер накідаць унутр цяпліцы, абавязкова павінен быць «узгоднены» з узроўнем залягання грунтавых вод. Калі ён высокі — то пласт снегу варта зменшыць, каб вясной градкі не «паплылі».

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».