Вы тут

Вадохрышча ў Радзівілаўскім стаўку


У старажытным Нясвіжы традыцыя акунання ў вадохрышчанскую палонку — новая, маладая: ну што такое адзінаццаць гадоў?.. Хацелася назваць гэты фотарэпартаж «Вадохрышча па-радзівілаўску», але гісторыя маўчыць пра тое, што гаспадары Нясвіжскага палаца купаліся ў час Богаяўлення. Таму сучасны Нясвіж таксама ідзе ў нагу з часам і пераймае новыя плыні і заводзіць новыя традыцыі.


Вадохрышча на лёдзе Дзікага стаўка — так называецца одно з азёраў палацава-паркавага комплексу — з'явілася спачатку як ініцыятыва адной нясвіжскай сям'і, Ігара і Святланы Еўтухаў, а таксама іхніх сяброў як своеасаблівы Іардан, як далучэнне да хрысціянскага свету, для якога падзея Хрышчэння Ісуса асаблівы дзень рэлігійнага календара. А сем гадоў таму ідэю праводзіць рытуал асвячэння вады і купацца ў сцюдзёнай вадзе падтрымалі ўлады раёна, праваслаўная царква, далучыліся службы МНС, РАУС і райбальніцы, і прыватная ініцыятыва стала агульнагарадской і культурна-грамадскай. Сёлета, напярэдадні вялікага свята, хоць было даволі марозна (-20), на беразе Дзікага сабралася некалькі дзясяткаў апантаных і загартаваных нясвіжцаў, каб па-хрысціянску адзначыць свята Богаяўлення і заканчэння Калядных свят. Была падрыхтавана і абсталявана купель з лядовым крыжам і ўпрыгожаная лампадкамі (таксама намаганнямі сужэнцаў Еўтухаў і іх сябрамі). Цырымонія асвячэння праводзілася не так, як у сталіцы і іншых вялікіх гарадах, — тут было ўсё па-свойску, па-кампанейску, быццам бы яна праходзіла таямніча і ў той жа час атмасферна. Купель асвятлялі фары аўтамабіляў, ліхтар пажарнай машыны і звычайнае вогнішча. Таму здымкі маюць мінімум каляровай гамы. Але падзея праходзіла ўзнёсла і душэўна. Протаіерэй і настаяцель царквы Георгія Перамаганосца Яўген Лабынько правёў чын асвячэння нясвіжскага Іардана і блаславіў на мацаванне душэўнага і цялеснага здароўя.

Усіх, хто знаходзіўся ў гэты вечар (а Вадохрышча праходзіць толькі напярэдадні вечарам), частавалі гарачай кашай і гарбатай па-нясвіжску.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.