Вы тут

Мінчанін скраў з крамы танальны крэм і перапрадаў на гарадскім рынку


У Мінску затрыманы мужчына, які выкраў танальны крэм у сталічнай краме дэкаратыўнай касметыкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


У міліцыю звярнуліся супрацоўнікі аднаго з гандлёвых аб'ектаў і паведамілі аб крадзяжы дэкаратыўнай касметыкі агульным коштам больш за 300 рублёў.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і высветлілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся раней судзімы 30-гадовы мінчанін.

Мужчына распавёў, што ён выкарыстаў момант, калі яго не бачаць прадаўцы, падышоў да паліц і схаваў флаконы ў заплечнік. Пасля гэтага адправіўся на адзін з рынкаў сталіцы і прадаў выкрадзенае ў шэсць разоў танней. Выручку выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».