Вы тут

Гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў падрыхтаваў свята для Таццян


Бясплатныя экспазіцыі, канцэрт класічнай і духоўнай музыкі чакаюць усіх Таццян 24 студзеня палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.


«Напярэдадні святкавання Таццянінага дня 24 студзеня ўсе ўладальніцы гэтага імя змогуць бясплатна наведаць экспазіцыі палаца Румянцавых і Паскевічаў. Для гэтага трэба прад’явіць на касе пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу», — адзначылі ў гісторыка-культурнай установе.

Выдатным падарункам для ўсіх наведвальнікаў у гэты дзень стане канцэртная праграма народнага маладзёжнага хору «Адраджэнне» пад кіраўніцтвам Галіны Яроменка. Калектыў у Калоннай зале палаца выканае а капэла духоўныя праваслаўныя песнапенні і вядомыя творы кампазітараў-класікаў XVIII-XX стагоддзяў.

«Калі прыйдзе Таццяна, у якой дзень нараджэння прыпадае на 25 студзеня, то яе чакае спецыяльны падарунак ад установы», — дадалі ў установе.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.