51-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна асудзілі за забойства сабакі, піша interfax.by.
Інцыдэнт адбыўся 23 жніўня мінулага года каля аграгарадка Куркова. Да фігуранта з просьбай пазбавіцца ад сваёй сабакі звярнуўся яго знаёмы. Нагодай, па інфармацыі Генпракуратуры, сталі скаргі суседзяў на хатняга гадаванца, які нападаў на суседскіх курэй. За паслугу гаспадар сабакі паабяцаў разлічыцца спіртным.
Фігурант адвёў сабаку за будоўлю і з дапамогай замацаванага за металаканструкцыю ланцужка павесіў жывёлу.
«Устанавіць падазраванага ўдалося дзякуючы запісам з відэакамер, размешчаных на гаражах побач з будоўляй», — распавялі ў пракуратуры.
Абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Яму ў якасці пакарання прызначаны тры месяцы арышту. Прысуд ужо ўступіў у законную сілу.
Прэв’ю: nordhessen-journal.de
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.
Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Узрасце хуткасць узвядзення жылля.