Вы тут

У Мінску пачалася вакцынацыя ад COVID-19. Першымі атрымліваюць прышчэпку медыкі


У Мінску пачалася вакцынацыя ад COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».


Першымі атрымліваюць прышчэпку медыкі. Яе рабілі сёння ў трох сталічных паліклініках — 11, 14 і 28-й.

Установы аховы здароўя атрымалі партыі вакцын «Спадарожнік V» для вакцынацыі медработнікаў Беларусі — тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Перш за ўсё, будуць прышчэплены 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 Брэсцкага рэгіёну, 3 тыс. 260 — Віцебскага, 4 тыс. 365 Гомельскага, 1 тыс. 735 Гродзенскага, 1 тыс. 610 Магілёўскага, 2 тыс. 485 Мінскай вобласці. Каля 800 доз — для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў.

Практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў аналагічная такой у свеце. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах — у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання холадавага ланцуга адпрацаваны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».